АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ КАРЭЛІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Адно акно ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ

Назва музея: краязнаўчы музей

Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад”

Адрас музея: 231451 Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аграгарадок Малюшычы, вуліца Яна Чачота, 63а.

Профіль: краязнаўчы.

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: malushichi@edu-korelichi.by

Дата прысваення музею статуса “народны” :  няма

Інфармацыя аб музеі

          Згодна загада дырэктара школы №193 ад 22.09.2006 ва ўстанове адукацыі пачаў функцыяніраваць краязнаўчы музей.

Агульная плошча музейнага памяшкання складае 25м<sup>2</sup>. Музей налічвае  259 экспанатаў  асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў, у тым ліку асноўнага фонду – 182  музейныя  адзінкі. З мэтай папаўнення фонду педагагічныя работнікі сумесна з навучэнцамі праводзяць сістэматычна пошукава-даследчую, фондавую, культурна-асветніцкую працу.

         У музейных фондах маецца калекцыя вышываных ручнікоў, абрусаў, подсцілак, сурвэтак (пач. ХХ ст.), прасаў (кан. ХІХст. пач. ХХст.), дакументы (сапраўдныя і архіўныя копіі), тэматычныя калекцыі фотаздымкаў (“З гісторыі адукацыі”, “Баявы шлях Яна Фогеля”, “Калгас “Калініна”: гісторыя і сучаснасць”).  У краязнаўчай дзейнасці музея выкарыстоўваюцца традыцыйныя, інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі, якія  дазваляюць стварэнню і правядзенню ў музеі інтэрактыўных экскурсій, імпрэзаў і праглядаў.

З мэтай знаёмства з раздзеламі экспазіцыі распрацаваны і праводзяцца тэматычныя экскурсіі, сярод іх тэатралізаваныя прадстаўленні “Чырвонае яйка на Вялікдзень”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Беларускія вячоркі”. Маюцца ў наяўнасці тэксты музейных заняткаў (“Этнаграфія і побыт беларусаў”, “Хатні вясковы посуд”, “Сімволіка беларускага адзення”,  “Беларускія стравы”, “Гісторыя ткацтва”) і экскурсій (“Беларускі ручнік”, “Вытворчасць ільну і ткацтва”, “Шляхамі вайны”, “Так жылі нашы продкі”). Традыцыйным з’яўляецца правядзенне тэатралізаваных мерапрыемстваў “Двосеньскія дары”, “Беларускія гульні”, “На Каляды”, “У нас Масленіца”, “Свята Вялікдзень”, “Бабуліны вячоркі”.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

  • Ручнік з палатна, вышыты па баках, 1938 года;
  • Палатно шэра-белага колеру, шырынёй 52 см, 1930 года;
  • Металічная сякера, 1933 год.