2025/2026 навучальны год
29 студзеня 2026 года загадчык установы адукацыі Уласевіч А.І. прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага педагагічнага клуба загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, загадчыкаў дырэктараў УАСА, якія адказваюць за арганізацыю дашкольнай адукацыі і падзялілася вопытам работы па тэме «Агульныя паняцці аб прадметна-развіваючым асяроддзі ва ўстанове дашкольнай адукацыі».
25 сакавіка 2026 года на базе ўстановы адукацыі прайшло раённае метадычнае пасяджэнне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. У рамках яго правядзення Гурына Г.У., выхавальнік дашкольнай адукацыі, паказала майстар- клас па тэме: «Патрыятызм пачынаецца з дзяцінства».
10 мая апублікаваны артыкул у раённай газеце «Полымя» па патрыятычным выхаванні дзяцей на тэму: «Нам памяць аб іх дарага бясконца» https://polymia.by/obshhestvo/v-pamyati-potomkov-sohranim/.