Лепка «Галінка вярбы»
На занятку па адукацыйнай вобласці «Выяўленчае мастацтва (лепка)» выхаванцы выконвалі лепку «Галінка вярбы» на пласціне спосабам рэльефа. Спачатку дзеці праслухалі верш К.Цвіркі «Коцікі», а затым з захапленнем працавалі самастойна. Работы атрымаліся прыгожыя. Кожная работа індывідуальна, не падобна на іншыя.
Да Дня касманаўтыкі
10 красавіка з выхаванцамі праведзены мерапрыемствы, прысвечаны Дню касманаўтыкі. Пры правядзенні прэзінтацыі дзеці даведаліся аб космасе, планетах, каметах, астэроідах, метэарытах. Пазнаёміліся з палётам у космас Юрыя Гагарына, беларускіх касманаўтах. Атрыманыя веды замацавалі праз гульні лато, заданні кейсбука «Касмічны сундучок».
Сустрэча з работнікамі МНС
Выхаванцы рознаўзроставай групы сустрэліся з работнікамі МНС, якія правялі прафілактычную работу па пажарнай бяспецы. У ходзе мерапрыемства дзеці практычна паспрабавалі, як неабходна выбірацца з задымленага памяшкання, які нумар набіраць пры пажары, адгадвалі загадкі, спрабавалі надзяваць рукавіцы і шлем пажарнікаў. Праз гульню «Топ-хлоп» удзельнікі замацавалі набытыя веды па правілах пажарнай бяспекі. Усе выхаванцы былі актыўныя, з […]
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі:
Гурына Галіна Уладзіміраўна, сярэдне спецыяльная адукацыя, 1 кваліфікацыйная катэгорыя, стаж работы -32 гады. Маліноўская Ірына Мікалаеўна, вышэйшая адукацыя, стаж работы 34 гады.
Назіранні за прыродай
У час прагулкі выхаванцы ўстановы адукацыі назіралі за сезоннымі змяненнямі ў прыродзе. Дзеці заўважылі: набуханне пупышак на галінках, распусканне кветак, зеляненне травы, прылёт птушак, павелічэнне дня, адсутнасць снегу. Атрымалі пачуццё радасці ад яднання з прыродай.
2 красавіка -Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У час правядзення мерапрыемства выхавальнікі дашкольнай адукацыі з дзецьмі праводзілі гульні народаў, расказвалі вершы пра Беларусь і Расію, паказалі прэзентацыю на тэму «Яднанне народаў». Выхаванцы ўсведамілі — жыць у дружбе з братэрскімі народамі.
Віктарына «Кладовая прыроды»
Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Кладовая прыроды». Паказалі свае веды аб раслінах, жывёлах нашай рэспублікі.
Агарод на акне
Выхаванцы арганізавалі зялёны агарод на акне. У скрыначкі насыпалі зямлі, пасадзілі цыбулю, пасеялі гарох, палілі вадой- атрымаўся агарод на акне. Вядуцца назіранні.
Правільныя паводзіны ў небяспечных сітуацыях
Дзеці прымалі актыўны ўдзел у віктарыне»Мы ўсё ведаем і ўсё ўмеем», гульні «Чацвёрты лішні», вырашэнні сітуацый. Вынік праведзенага занятку па адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» паказаў, што дашкольнікі добра валодаюць ведамі аб правілах паводзін дома, у экстрэмальных сітуацыях.
19.03. 2026 ЕДИ по теме:
2. Противодействие незаконному обороту наркотиков в Республике Беларусь. ответственность за нарушение законодательства в сфере наркоконтроля. 3.Тонкий лёд. Наведение порядка на придомовой территории. Безопасность детей на каникулах. 4. Основы безопасного участия в дорожном движении велосипедистов и водителей средств персональной мобильности с учётом внесённых изменений в правила дорожного движения Указом Президента Республики Беларусь от 4 августа 2025 […]