Фізкультурнае свята
У мэтах развіцця ў выхаванцаў умення творча выкарыстоўваць рухальны апарат ва ўмовах эмацыянальных зносін з дзецьмі выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі фізкультурнае свята, пабуджалі кожнае дзіця да максімальнага праяўлення сваіх здольнасуцей.
Экскурсія
З выхаванцамі ўстановы адукацыі праведзена экскурсія па праезжых частках дарог аграгарадка Малюшычы. Дзеці навучыліся правільна пераходзіць вуліцы агр. Малюшычы і замацавалі веды правіл дарожнага руху,
Ядавітыя расліны і кветкі
Сёння выхаванцы ўстановы адукацыі пазнаёміліся з ядавітымі раслінамі і кветкамі, назіралі за становішчам сонца, правялі дослед «Што патрэбна расліне для росту і развіцця».
АДІ па тэме «Памяць у імя будучага, прысвечана 86 -й гадавіне ВАв
18 чэрвеня праведзены АДІ па тэме: «Памяць у імя будучага, прысвечана 86- ай гадавіне Вялікай Айчыннай вайне».
Праца на карысць
Сёння выхаванцы займаліся працоўнай дзейнасцю: збіралі смецце на тэрыторыі ўстановы адукацыі, падмяталі сцяжынкі, узрыхлялі глебу на кветніку.
Бяспечнае лета
4 чэрвеня 2026 года ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з работнікамі МНС і Цэнтр абслугоўвання насельніцтва з мэтай правядзення мерапрыемстваў па правілах бяспечных паводзін у час летняга перыяду. Выхавнцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, спаборніцтвах, гульнях, танцах.
Дзень дзяцінства
1 чэрвеня ва ўстанове адукацыі прайшло музычна-гульнёвае шоу «Планета дзяцінства», прысвечанае Дню абароны дзяцей. Выхаванцы ўдзельнічалі ў эстафеце, конкурсах, гульнях, разгадвалі загадкі, спявалі песні і танцавалі. Свята атрымалася займальнае, вясёлае.
Ранішнік «Развітанне з дзіцячым садам»
5 выпускнікоў установы адукацыі развіталіся з дзіцячым садам. У час правядзення мерапрыемства выхаванцы ўдзельнічалі ў конкурсах, сустракалі казачных герояў і выконвалі разам з імі цікавыя заданні. Дзеці і іх бацькі выказвалі падзяку ўсім работнікам установы адукацыі за навучанне і выхаванне.
Адзіны дзень інфарміравання
Ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфарміравання па тэме: «Трэнды і новыя накірункі развіцця турызму ў Беларусі»