АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ КАРЭЛІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Адно акно ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ

ШАНУЙЦЕ РОДНУЮ МОВУ!

О матчына мова! Маленства вясна!

Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,

Бо ты, як і маці, на свеце адна.

        Алесь Бачыла

  Беларуская мова вельмі старажытная. Яна жыве ўжо шмат стагоддзяў. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні. Колькі цікавых прыказак, легенд і паданняў пакінулі яны нам. У мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага мастацкага слова.

Бадай, няма ніводнага беларускага пісьменніка, які б не выказаў сваёй замілаванасці роднай мовай, не склаў бы ўзнёслых, прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і высокімі думамі пра сваю Бацькаўшчыну і народ. 

Мова — гэта тое, без чага не можа жыць ніводны чалавек.

Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіваць любоў і павагу да яе нашым дзецям.

Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі.. Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі…

Але ўсё гэта  стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Беражыце нашу родную мову

План МЕРАПРЫЕМСТВАЎ   роднай мовы 

2026 г. 

Тэрмін

Назва мерапрыемства

Форма правядзення

Адказны

На працягу ГОДА

Песняры беларускіх прастораў —  дзецям!

Знаёмства з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў

Чытанне вершаў у вольны час, завучванне на памяць.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

ЛІСТАПАД

Па старонках беларускага фальклору

Чытанне беларускіх казак, легенд, прыказак, пацешак 

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

ЧЭРВЕНЬ

Вясёлы перапынак “Беларускія народныя гульні”

Гульні ў вольны  час

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

ЖНІВЕНЬ

Музычная пауза “Хай гучыць беларуская песня”

Выкананне і слуханне беларускіх народных песен

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

Гутаркі, заняткі, гульні на працягу дня на беларускай мове

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу ГОДА

Прагляд беларускіх народных казак і мультфільмаў.

Вольны час

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

КАСТРЫЧНІК2026

Віртуальная экскурсія “Мая Беларусь”

Прэзентацыя па тэме

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

ЛЮТЫ2026

Занятак для дзяцей рознаўзроставай групы  “Мая любая старонка”

Вандроўка

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

САКАВІК.2026

Зона рэлаксу “Беларусь у фарбах”

Экскурсія ў сельскую  бібліятэку і наведванне выставы кніг “Беларускія пісьменнікі – дзецям”

 Размалёўкі па тэме

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

Бібліятэкар

МАЙ 2026

ЛІПЕНЬ.2026

Папулярызацыя беларускай мовы ў сям’і

Выстава “Дызайн па-беларуску”

Iнфармацыйны лiсток для бацькоў“Мастацкiя творы для чытання дзецям”, «Мова продкаў і нашчадкаў» кансультацыя для бацькоў

Роспіс посуду, адзення

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,

Загадчык установы