ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ «МАЛЮШЫЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД» ПРАЦУЕ З 01.09.2020
Установа з’яўляецца дзяржаўнай установай дашкольнай адукацыі.
Афіцыйная назва Установы:
на беларускай мове:
поўнае: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Малюшыцкі дзіцячы сад»;
скарочанае: Малюшыцкі дзіцячы сад;
на русском языке:
полное: государственное учреждение образования «Малюшичский детский сад»;
сокращённое: Малюшичский детский сад.
Месца знаходжання Установы:
вул. Яна Фогеля, д.1б, агр. Малюшычы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобл.
паштовы адрас: 231451 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аграгарадок Малюшычы, вул. Яна Фогеля, д.1б.
Электронны адрас: malyshichi@edu-korelichi..by.
Тып Установы – установа дашкольнай адукацыі. Від Установы адукацыі – дзіцячы сад.
Установа рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам.
Заснавальнікам Установы з’яўляецца Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт. У сваёй дзейнасці Установа падпарадкоўваецца ўпраўленню адукацыі Карэліцкага райвыканкама.
Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай камунальнай формы ўласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках. Можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці юрыдычнай асобы. Мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем, адпаведныя бланкі, штамп, іншыя неабходныя рэквізіты.
У 2025/2026 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ ПРАЦУЕ АДНА РОЗНАЎЗРОСТАВАЯ ІНТЭГРЫРАВАНАЯ ГРУПА КОЛЬКАСЦЮ 11 ВЫХАВАНЦАЎ (АД 3 ДА 6 ГАДОЎ).
Арганізавана аб’яднанне па інтарэсах «ЭКАЛЯТЫ» эколага-біялагічнага профелю, базавага ўзроўню вывучэння адукацыйнай вобласці «Біялогія»