Назва музея: краязнаўчы музей
Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад”
Адрас музея: 231451 Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аграгарадок Малюшычы, вуліца Яна Чачота, 63а.
Профіль: краязнаўчы.
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: malushichi@edu-korelichi.by
Дата прысваення музею статуса “народны” : няма
Інфармацыя аб музеі
Згодна загада дырэктара школы №193 ад 22.09.2006 ва ўстанове адукацыі пачаў функцыяніраваць краязнаўчы музей.
Агульная плошча музейнага памяшкання складае 25м<sup>2</sup>. Музей налічвае 259 экспанатаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў, у тым ліку асноўнага фонду – 182 музейныя адзінкі. З мэтай папаўнення фонду педагагічныя работнікі сумесна з навучэнцамі праводзяць сістэматычна пошукава-даследчую, фондавую, культурна-асветніцкую працу.
У музейных фондах маецца калекцыя вышываных ручнікоў, абрусаў, подсцілак, сурвэтак (пач. ХХ ст.), прасаў (кан. ХІХст. пач. ХХст.), дакументы (сапраўдныя і архіўныя копіі), тэматычныя калекцыі фотаздымкаў (“З гісторыі адукацыі”, “Баявы шлях Яна Фогеля”, “Калгас “Калініна”: гісторыя і сучаснасць”). У краязнаўчай дзейнасці музея выкарыстоўваюцца традыцыйныя, інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі, якія дазваляюць стварэнню і правядзенню ў музеі інтэрактыўных экскурсій, імпрэзаў і праглядаў.
З мэтай знаёмства з раздзеламі экспазіцыі распрацаваны і праводзяцца тэматычныя экскурсіі, сярод іх тэатралізаваныя прадстаўленні “Чырвонае яйка на Вялікдзень”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Беларускія вячоркі”. Маюцца ў наяўнасці тэксты музейных заняткаў (“Этнаграфія і побыт беларусаў”, “Хатні вясковы посуд”, “Сімволіка беларускага адзення”, “Беларускія стравы”, “Гісторыя ткацтва”) і экскурсій (“Беларускі ручнік”, “Вытворчасць ільну і ткацтва”, “Шляхамі вайны”, “Так жылі нашы продкі”). Традыцыйным з’яўляецца правядзенне тэатралізаваных мерапрыемстваў “Двосеньскія дары”, “Беларускія гульні”, “На Каляды”, “У нас Масленіца”, “Свята Вялікдзень”, “Бабуліны вячоркі”.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
- Ручнік з палатна, вышыты па баках, 1938 года;
- Палатно шэра-белага колеру, шырынёй 52 см, 1930 года;
- Металічная сякера, 1933 год.