Бяспечнае лета
4 чэрвеня 2026 года ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з работнікамі МНС і Цэнтр абслугоўвання насельніцтва з мэтай правядзення мерапрыемстваў па правілах бяспечных паводзін у час летняга перыяду. Выхавнцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, спаборніцтвах, гульнях, танцах.
Дзень дзяцінства
1 чэрвеня ва ўстанове адукацыі прайшло музычна-гульнёвае шоу «Планета дзяцінства», прысвечанае Дню абароны дзяцей. Выхаванцы ўдзельнічалі ў эстафеце, конкурсах, гульнях, разгадвалі загадкі, спявалі песні і танцавалі. Свята атрымалася займальнае, вясёлае.
Ранішнік «Развітанне з дзіцячым садам»
5 выпускнікоў установы адукацыі развіталіся з дзіцячым садам. У час правядзення мерапрыемства выхаванцы ўдзельнічалі ў конкурсах, сустракалі казачных герояў і выконвалі разам з імі цікавыя заданні. Дзеці і іх бацькі выказвалі падзяку ўсім работнікам установы адукацыі за навучанне і выхаванне.
Адзіны дзень інфарміравання
Ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфарміравання па тэме: «Трэнды і новыя накірункі развіцця турызму ў Беларусі»
Пасадка гародніны
Сёння выхаванцы пасадзілі на прысадаўскім агародзе гародніну: цыбулю, фасолю, памідоры, чырвоныя буракі. Дзеці старанна і дружна папрацавалі.
ФУНКЦЫІ І ЗАДАЧЫ
Основными целями деятельности учреждения дошкольного образования являются обеспечение разностороннего развития личности ребенка раннего и дошкольного возраста в соответствии с его возрастными и индивидуальными возможностями, способностями и потребностями, формирование у него нравственных норм, содействие приобретению им социального опыта. Основными задачами учреждения дошкольного образования являются: Учреждение дошкольного образования осуществляет следующие функции: создание условий для обеспечения качества предоставляемых образовательных […]
Хата без гвалту
У ходзе выканання ліста галоўнага ўпраўлення адукацыі «Аб удзеле ў акцыі» і мерапрыемства плана «Хата без гвалту» ва ўстанове адукацыі праведзены калектыўны сход па дадзенай тэме, у якім прынялі ўдзел 9 чалавек.
Удзел у акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем»
8 мая выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем». Наведалі помнік «Смуткуючай маці», дзе расказалі вершы пра вайну, пра мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Усклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.
Падарожжа ў краіну ЛІТАРАТУРЫ
Экскурсія выхаванцаў дзіцячага сада ў бібліятэку — гэта адукацыйнае мерапрыемства, накіраванае на знаёмства дзяцей са светам казак, з гэтай мэтай дзеці наведалі сельскую бібліятэку. Бібліятэкар, Антановіч Р.А., правяла экскурсію па зале, расказала пра тэматыку выстаў, абмеркавала сумесна з дзецьмі правілы карыстання з кнігай. Навучэнцы з цікавасцю разглядвалі кніжкі з казкамі, адгадвалі загадкі пра казачных герояў, […]
Святкаванне 1 мая
У дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 1 Маю, якія былі накіраваны на выхаванне павагі да працы і азнаямленне з традыцыямі свята. Выхаванцы даведаліся аб гісторыі свята, пазнаёміліся з прэзентацыяй па тэме. Дзеці расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, падкрэсліваючы важнасць кожнага віду працы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі майстар-клас па вырабу з паперных кветак і падзелак сваімі […]