Сяброўства ў сэрцах дзяцей
17 верасня ў нашай краіне адзначаюць Дзень народнага адзінства. Дзень, які сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь. Гэта сімвал шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй у сваім доме. Ва ўстанове адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказвалі дзецям рознаўзроставай групы аб адзінстве народаў, дружбе дзяцей […]
Лепка «Што расце ў садзе»
Выхаванцы ўстановы адукацыі на занятках ляпілі «Што расце ў садзе». Выкарыстоўвалі элементарныя прыёмы лепкі, стваралі аб’ёмную садавіну, расказвалі пра свой сад і што расце ў ім.
Маляванне «Любімыя цацкі»
На занятках выхаванцы малявалі свае любімыя цацкі. З задавальненнем расказвалі пра свае любімыя цацкі ў групе і дама, адгадвалі загадкі пра цацкі. Малюнкі атрымаліся прыгожымі, эстэтычнымі і своеасаблівымі.
Экскурсія ў бібліятэку
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі сельскую бібліятэку. Загадчык бібліятэкі Антановіч Р.А. расказала дзецям аб кніжках, правяла экскурсію па выставах у бібліятэцы. Выхаванцы задаволены правядзеннем экскурсіі.
Бацькоўскі сход
4 верасня прайшоў бацькоўскі сход, на якім абмеркавалі вынікі работы за мінулы год і вызначылі задачы на новы навучальны год.
Дзень ведаў
1 верасня прайшоў Дзень ведаў, у рамках якога праведзена ўрачыстая лінейка. Выхаванцы чыталі вершы, паказвалі свае веды, праводзілі конкурсы
Віктарына «Знаўцы дарожнага руху»
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з дзецьмі віктарыну «Знаўцы дарожнага руху», якая замацавала набытыя веды дзяцей аб правілах дарожнага руху.
Тыдзень «Правілы дарожнага руху»
Выхаванцы ўстановы адукацыі на працягу тыдня замацоўвалі веды аб правілах дарожнага руху. Праведзены гутарка «Аб правілах дарожнага руху», гульня «Вадзіцель — пешаход», практычныя заняткі на абсталяванай пляцоўцы.
Единый День информирования
20 августа проведён в учреждении ЕДИ по темам: «Экологическая культура -ответственность каждого», «Если заблудился в лесу. Детская шалость с огнём Подготовка к ответственному сезону. Наведение порядка на придомовой территории.»,
Дзень здароўя
З мэтай умацавання здароўя выхаванцаў, развіцця навыкаў здаровага ладу жыцця выхавальнікі дашкольнай адукацыі ў рамках Дня здароўя развучылі з дзецьмі новыя практыкаванні ў раўнавазе і агульнаразвіваючыя, пагулялі ў спартыўныя гульні. Дзень прйшоў з карысцю.