Віктарына «Кладовая прыроды»
Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Кладовая прыроды». Паказалі свае веды аб раслінах, жывёлах нашай рэспублікі.
Агарод на акне
Выхаванцы арганізавалі зялёны агарод на акне. У скрыначкі насыпалі зямлі, пасадзілі цыбулю, пасеялі гарох, палілі вадой- атрымаўся агарод на акне. Вядуцца назіранні.
Правільныя паводзіны ў небяспечных сітуацыях
Дзеці прымалі актыўны ўдзел у віктарыне»Мы ўсё ведаем і ўсё ўмеем», гульні «Чацвёрты лішні», вырашэнні сітуацый. Вынік праведзенага занятку па адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» паказаў, што дашкольнікі добра валодаюць ведамі аб правілах паводзін дома, у экстрэмальных сітуацыях.
19.03. 2026 ЕДИ по теме:
2. Противодействие незаконному обороту наркотиков в Республике Беларусь. ответственность за нарушение законодательства в сфере наркоконтроля. 3.Тонкий лёд. Наведение порядка на придомовой территории. Безопасность детей на каникулах. 4. Основы безопасного участия в дорожном движении велосипедистов и водителей средств персональной мобильности с учётом внесённых изменений в правила дорожного движения Указом Президента Республики Беларусь от 4 августа 2025 […]
Знаёмства з прафесіяй выратавальніка
19 сакавіка адбылася сустрэча з работнікамі МНС, Выхавальнікі пазнаёміліся з прафесіяй пажарнага выратавальніка. Работнікі МНС паказалі і расказалі пра неабходныя прылады пры ўзнікненні пажару. Расказалі аб неабходнасці гэтай прафесіі, аб правілах пажарнай бяспекі. Дашкольнікі прымяралі індывідуальныя сродкі выратавальніка і ўяўлялі сябе пажарнымі выратавальнікамі
Святкаванне Дня Канстытуцыі
Ужо ў дашкольным узросце выхавальнікі дашкольнай адукацыі знаёмяць дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваюць любоў, павагу і гонар да Радзімы, дзяржаўным сімвалам, прывіваюць пачатковыя прававыя веды, фарміруюць прававую культуру. 13 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі. Святкаванне пачалося з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, дзе дзеці яшчэ раз замацавалі веды аб тым, […]
Ранішнік для матуль
6 сакавіка адбылося сумеснае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын. У ранішніку актыўны ўдзел прынялі дзеці і іх матулі. У рамках правядзення гучалі песні пра маці, праводзіліся конкурсы, выхаванцы чыталі вершы для сваіх любых матуль.
Аб правілах бяспечных паводзін
На занятку па адукацыйнай вобласці выхаванцы замацоўвалі ўяўленні аб правілах паводзін дома. Спачатку дзеці расказвалі аб небяспечных месцах у сваіх пакоях дома, чым яны небяспечныя. Прынялі ўдзел у гульні «Небяспечныя прадметы і прылады на кухні», аналізавалі сітуацыю па малюнках, старэйшыя дзеці ў сшытках вызначалі прадметы, якія павінны быць у кватэры згодна з правіламі бяспекі, абводзячы […]
Выяўленчая дзейнасць
Выхаванцы ўстановы адукацыі на занятках выяўленчай дзейнасці малявалі кармушку для птушак. У ходзе падвядзення выніку дзеці вырашылі пакарміць птушак у час прагулкі.
Фізкультурны адпачынак, прысвечаны Дню абаронцаў
23 лютага выхаванцы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у фізкультурным адпачынку, прысвечаным Дню абаронца Айчыны. Дзеці расказвалі літмантаж, спявалі песні, разам з бацькамі ўдзельнічалі ў конкурсах: меткія стралкі, кавалерысты, пагранічнік на стражы, дастаўка даносу, пераправа. У заканчэнні ўдзельнікі кожнай каманды былі ўзнагароджаны і атрымалі падарункі.