АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ КАРЭЛІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Адно акно ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ

17 верасня ў нашай краіне адзначаюць Дзень народнага адзінства. Дзень, які сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь. Гэта сімвал шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй у сваім доме.

Ва ўстанове адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказвалі дзецям рознаўзроставай групы аб адзінстве народаў, дружбе дзяцей і людзей на Зямлі, аб павазе да традыцый іншых народаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў аб родным краі, сяброўстве. Дзеці слухалі і спявалі гімн Рэспублікі Беларусь, песні на беларускай мове. На заканчэнні свята выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у гульнях розных народаў.