АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ КАРЭЛІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Адно акно ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ

Выхаванцы рознаўзроставай групы сустрэліся з работнікамі МНС, якія правялі прафілактычную работу па пажарнай бяспецы. У ходзе мерапрыемства дзеці практычна паспрабавалі, як неабходна выбірацца з задымленага памяшкання, які нумар набіраць пры пажары, адгадвалі загадкі, спрабавалі надзяваць рукавіцы і шлем пажарнікаў. Праз гульню «Топ-хлоп» удзельнікі замацавалі набытыя веды па правілах пажарнай бяспекі.

Усе выхаванцы былі актыўныя, з захапленнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў гульнях, за што кожны ўдзельнік атрымаў падарунак — буклеты па пажарнай бяспецы.