Ужо ў дашкольным узросце выхавальнікі дашкольнай адукацыі знаёмяць дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваюць любоў, павагу і гонар да Радзімы, дзяржаўным сімвалам, прывіваюць пачатковыя прававыя веды, фарміруюць прававую культуру.
13 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі. Святкаванне пачалося з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, дзе дзеці яшчэ раз замацавалі веды аб тым, як патрэбна паводзіць сябе ў час выканання гімна.
Быў арганізаваны прагляд прэзентацыі на тэму: «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», дзякуючы якому дзеці больш даведаліся пра канстытуцыю, для чаго яна неабходна.
Са старэйшымі дашкольнікамі выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі падарожжа ў краіну «Прававедальнікі». Дзеці замацавалі веды па правах дзіцяці, а таксама ўспомнілі аб сваіх абавязках.
У завяршэнні тэматычнага дня выхаванцы наведалі выставу дзіцячай творчасці на тэму: » Я малюю сваі правы».
Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі выхаваць у дзяцей гонар за сваю краіну, замацаваць уяўленні аб асноўным законе Рэспублікі Беларусь.