На занятку па адукацыйнай вобласці выхаванцы замацоўвалі ўяўленні аб правілах паводзін дома. Спачатку дзеці расказвалі аб небяспечных месцах у сваіх пакоях дома, чым яны небяспечныя.
Прынялі ўдзел у гульні «Небяспечныя прадметы і прылады на кухні», аналізавалі сітуацыю па малюнках, старэйшыя дзеці ў сшытках вызначалі прадметы, якія павінны быць у кватэры згодна з правіламі бяспекі, абводзячы іх чырвоным колерам алоўка.
Праведзены занятак паказаў, што дашкольнікі добра арыентуюцца ў вызначэнні небяспечных месцаў дома.Замацавалі правілы паводзін.