АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ КАРЭЛІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Адно акно ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ ЦЕЛИ И ФУНКЦИИ

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб аб’яўленні 2026 год Годам беларускай жанчыны

Знакамітыя беларускія жанчыны

Рагнеда (каля 960-каля 1000) адна з найбольш значных жанчын у гісторыі Беларусі, князёўна Полацка, дачка князя Рагвалода, і жонка Уладзіміра Вялікага, князя кіеўскага.

Ефрасіння Полацкая, свецкае імя Прадслава- князёўна, манахіня і кананізаваная святая. Дачка князя Святаслава Усяславіча. Пабудавала дзве царквы паблізу Полацка. На заказ Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму жаночаму манастыру.

Настасся Слуцкая (канец 15 ст.- 1-я палова 16 ст.)- княжна мсціслаўская, княгіня слуцкая. Падрыхтавала атрад для абароны сваёй радзімы ад татар.

Барбара Радзівіл (6 снежня 1520) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550-51), другая жонка Жыгімонта ІІ Аўгуста.

Соф’я Кавалеўская (1850-1891) — матэматык і механік, пісьменніца і публіцыстка беларускага паходжання. Прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта (1884), член-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1889).

Алаіза Пашкевіч, вядомая пад псеўданімам Цётка -беларуская паэтка, грамадская і палітычная дзяячка, публіцыстка.